“Thriller” узначаліў юбілейны рэйтынг

Відэакліп на песню “Thriller” Майкла Джэксана традыцыйна ўзначаліў спіс “самых уплывовых і значных музычных ролікаў усіх часоў”.Такі рэйтынг склаў вядомы рэсурс Muzu.tv у гонар з’яўлення тэрміна “музычнае відэа”. Нагадаем, кліп на песню “Thriller” быў зняты ў 1982-м годзе рэжысёрам Джонам Лэндзісам. У дзясятку рэйтынга таксама патрапіў футурыстычны ролік “Scream” на дуэтную кампазіцыю з Майкла Джэнет Джэксан, які лічыцца самым дарагім у гісторыі кліпмэйкерства: на яго стварэнне было выдаткавана каля 7 млн. долараў.

На другім месцы ў спісе апынуўся маляваны кліп “Take On Me” гурта A-HA, на трэцім  цалкам сучасны “All Is Full of Love” ад Б’ёрк.

Самае старое музычнае відэа ў Топ-10 – кліп The Buggles “Video Killed The Radio Star”( менавіта з яго пачалося вяшчанне першага музычнага MTV у 1981-м годзе), самы новы ролік са спісу – “Single Ladies” – датуецца 2009-м годам і належыць Беёнс.

Тэрмін “музычнае відэа” упершыню выкарыстаў амерыканскі радыё-дыджэй Джэй Пі “The Big Bopper” Рычардсан у 1959-м годзе. Першым відэаролікам афіцыйна лічыцца відэашэраг да песні “Bohemian Rhapsody” гурта Queen, які быў прэзентаваны на ТВ у 1975-м годзе.

Фота: photofile.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі