Тэракт у Кабуле: ад выбуху пацярпела болей за 400 чалавек (відэа)

Моцны выбух прагрымеў у цэнтры афганскай сталіцы Кабула прагрымеў у ноч на пятніцу. Паліцыя паведамляе, што ўзарваўся начынены выбухоўкай аўтамабіль. Вядома, што выбух адбыўся каля ваеннай базы. Як паведамляе ВВС, выбух выклікаў разбурэнні ў бліжэйшых будынках.

Колькасць чалавечых ахвяраў не ўдакладняецца: паводле звестак розных СМІ, загінула ад 8 да 15 чалавек. Яшчэ 400 чалавек атрымалі пашкоджанні, гэта пераважна лёгкія асколачныя раненні. Большасць пацярпелых — цывільныя асобы.

Адказнасць за выбух пакуль не ўзяла на сябе ніводная з груповак. У апошнія месцы ў Афганістане зноў пачасціліся напады баевікоў руху “Талібан”.

Фота: Global Look Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі