Вы тут

Тэлевядоўца "Панарамы" на БТ прадала катэдж у Драздах

Фота: nn.by / Сяргей Гудзілін

Тэлевядоўца праграмы "Панарама" на БТ прадала катэдж у Драздах — элітным раёне на ўскрайку Мінску. У гэтым раёне жывуць чыноўнікі і бізнэсоўцы. Алена Насачова прадала сваю маёмасць на пачатку 2017 года, піша nn.by

Жанчына працуе на БТ ужо 20 гадоў. Яна адна з вядоўцаў праграм "Панарама" і "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь-1". 

Нерухомасць ёй дасталася ад былога мужа пры разводзе. Бізнэсовец Юрый Насачоў — літоўскі грамадзянін, гендырэктар кампаніі "Тачліт", якая прадае абсталяванне для прадпрыемстваў прамысловасці і энергетыкі.

Пры разводзе ён пакінуў жонцы недабудаваны катэдж на Салаўіным завулку. Паведамляецца, што ўчасткі там прадаваліся праз аўкцыёны, а не раздаваліся бясплатна.

Паводле інфармацыі nn.by, катэдж купіў прадстаўнік топ-200 паспяховых і уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі.

Фота Алены Насачовай — tvr.by
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

На фэсце "Рок за Баброў". Фота прадастаўлена арганізатарамі фестываля.