Калі карты аформленыя да рахункаў у доларах і еўра, то ліміты па аплаце тавараў і паслуг складаюць $1000 і 500 еўра ў суткі, паведамляецца на сайце "Тэхнабанка".
Праз інтэрнэт-банкінг і мабільны дадатак можна будзе выдаткаваць не больш за $2000 і 100 еўра ў суткі. Такія ж ліміты ўведзеныя на папаўненне праз АРІП валютных картак, пераводы паміж карткамі ў беларускіх рублях на картку ў замежнай валюце.
Зняць долары і еўра з картак у беларускіх рублях нельга. Банк паведамляе, што гэтая функцыя часова прыпыненая, але тэрміны не ўдакладняе.
Раней "Беларусбанк" увёў ліміт у 400 рублёў на зняцце наяўных з Visa, Mastercard і Maestro па-за Беларуссю. Абмежаванне пачало працаваць 13 сакавіка.