ТБМ прапануе выдаць творы Алексіевіч у дзяржвыдавецтве па-беларуску

ТБМ прапануе выдаць творы Алексіевіч у дзяржвыдавецтве па-беларуску

Творы Святланы Алексіевіч варта ўключыць у школьную праграму па беларускай літаратуры. З такой прапановай у Мінадукацыі звярнулася Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Акрамя таго, ТБМ звярнулася ў Міністэрства інфармацыі, каб выдаць усе кнігі нобелеўскай лаўрэаткі ў дзяржаўных выдавецтвах. У каментары Радыё "Свабода" старшыня таварыства Алег Трусаў адзначыў, што міністэрства нават ужо дала адказ. Па словах чыноўнікаў, прапанова ТБМ будзе разгледжаная, калі пісьменніца дасць згоду на перавыданне сваіх кніг у беларускім дзяржаўным выдавецтве.

"Думаю, гэта магчыма, асабліва калі мы пад гэта яшчэ некалькі тысячаў подпісаў пакладзём. Калі людзі пасля таго, як Алексіевіч дасць згоду, пачнуць пісаць на імя міністра інфармацыі Ананіч: хочам прачытаць на роднай беларускай мове кнігі нобелеўскай лаўрэаткі", — пракаментаваў Трусаў.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі