Таямніца самай гучнай арт-правакацыі 1960-х гадоў раскрыта

Правакацыя італьянскага мастака П’еро Манцоні пад назвай Merda d"Artista, што ў перакладзе азначае Лайно мастака, якое нібыта было зачыненае ў слоікі, аказалася проста гіпсам. Таямніцу самай вядомай арт-правакацыі 1960-х гадоў газеце Correre della Sera, раскрыў Агасціна Боналумм, блізкі сябра і супрацоўнік нябожчыка Манцоні з пачатку 60-х гадоў.

Ён растлумачыў, што гэтая правакацыя мела адзіную мэту - прадэманстраваць як лёгка публіка, якая цікавіцца мастацтвам, з’ядае любыя нажыўкі. За некаторы час перад смерцю Манцоні пісаў аднаму з сваіх сяброў, што "калі калекцыянер жадае атрымаць нешта па-сапраўднаму прыватнае ад мастака, то гэта яго лайно".

Хто не ведае, у 1961 годзе Манцоні зачыніў 90 слоікаў з надпісам Merda d"Artista і пераканаў прэсу і крытыкаў, што ў кожным зь іх знаходзіцца 30 грамаў яго экскрэментаў.

Пасля смерці мастака гэтыя аб’екты зацікавілі грамадства яшчэ больш. Так, сёлета ў траўні слоік пад нумарам 18 быў прададзены на міланскім аукцыёне за 124 тысячы еўра, а лонданская галерэя Tate у 2000 годзе заплаціла амаль 22 з паловай тысячы фунтаў стэрлінгаў за слоік нумар чатыры.

Некалькі слоікаў зараз з’яўляюцца часткай экспазіцый такіх вядомых калекцыяў як Цэнтр Пампіду ў Парыжы і Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

Фота: www.reteblog.splinder.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі