Танкачова: 2 гады турмы за тое, што ты не рабіў, гэта вельмі страшна

Нагадаем, што даверанай асобе Саннікава прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Да таго, прэс-сакратару Саннікава Аляксандру Атрошчанкаву суд вынес вырак у 4 гады калоніі строгага рэжыму. На думку праваабаронцы, дагэтуль няма нармальнага правасуддзя.

Танкачова: “Бандарэнка ўчора сам вельмі канкрэтна даў характарыстыку судовага працэсу. Ён сказаў пра тое, што на сённяшні дзень многія чакаюць ад суда праявы нармальнага правасуддзя, пры гэтым практычна ніхто не бачыць гэтага па мінулых судовых працэсах. Сёння суд вынес прыгавор 2 гады пазбаўлення волі. Так, гэта крыху менш, чым прасіў пракурор, але суд пры ўсёй сукупнасці абставінаў мог вынесці штраф, які таксама прадугледжаны гэтым артыкулам”.

На думку Танкачовай, на першых асуджаных за "справу 19 снежня" беларуская ўлада дэманстравала жорсткі падыход. Потым пачалося пэўнае паслабленне: некаторым з палітвязняў змянілі абвінавачанне на больш мяккае.

Танкачова: “Мы маем дачыненне з нейкім змяненнем пазіцыі следства, абумоўленай нейкімі палітычнымі працэсамі. Яны апынуліся ў ліку першых, і на іх прадэманстравалі максімальную жорсткасць. Але на самой справе, 2 гады за дзеянні, якія ты не рабіў, гэта так сама страшна, як 4 ці 10, як растрэл у 1937-м. Я прапаную ўважліва сачыць за працэсам над Саннікавым. Я ўпэўнена, што па Бандарэнку прыгавор будзе абскарджаны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі