"Праз увесь горад можна праехаць за 7 рублёў, па-вашаму гэта кошт?"

"Праз увесь горад можна праехаць за 7 рублёў, па-вашаму гэта кошт?"

29 ліпеня супрацоўнікі таксі плануюць правесці страйк, але ў выніку ўсе службы працуюць, недахопу ў машынах няма. Але ў чым прычына пратэстных настряў?

“Вельмі нізкі тарыф, — кажа супрацоўнік службы 152. — 55 капеек за кіламетр. За нейкіх сем рублёў можна праехаць праз увесь горад. Па-вашаму гэта кошт? Улічваючы, што цэны растуць і на запчасткі, і на іншыя розныя рэчы. Я за машыну гаспадару выплачваю ў месяц 300 умоўных адзінак, плюс за перадатчык 120 рублёў. І чым больш перадатчыкаў ставіш, тым больш кошт”.

Даводзіцца працаваць цэлымі днямі, перавышаючы максімальна дазволены час за стрыном у разы, адпаведна, баючыся праверак. Тым не менш таксіст прызнаецца, што для яго ўсе гэтыя неабходныя выплаты — толькі 20% ад месячнага заробку. Маўляў, “калі хочаш зарабіць, то заробіш”.

“Тарыфы, насамрэч, не адпавядаюць рэчаіснасці, — тлумачыць кіроўца таксі “Прэстыж”, які працуе на ўласным аўтамабілі. — Тарыф у нас не змяняўся два гады, за гэты час кошт на грамадскі транспарт павялічваўся тры ці чатыры разы. Пры гэтым многія перавозчыкі і фірмы ўвялі дадатковую таксу. Цяпер за кожны выклік яны бяруць адзін рубель, раней гэтага не было. Вось і атрымліваецца, што кошты на запчасткі растуць, абаненцкую нам павышаюць, а мы зарабляць больш не сталі. Да таго ж і замоваў меней, бо людзі сталі бяднейшыя”.

Пры гэтым, кіроўца перакананы, што невялікае павышэнне тарыфаў (на капеек 20-30) не спужае пасажыраў, а для таксістаў стане сур’ёзнай матывацыяй.

То бок сярэдняя замова павялічыцца недзе на адзін рубель, — працягвае мужчына. — Калі вы ездзіце на таксі нават два-тры разы на тыдзень, то вы гэтага ўсё роўна не адчуеце, праўда!? А я, маючы па 10-12 замоваў за змену, адчую. Вось і ўсё вырашэнне праблемы”.

Не пужае кіроўцаў, што павышэнне тарыфаў палепшыць і без таго больш выгадную пазіцыю Uber. Маўляў, “тыя, хто дагэтуль не пачаў карыстацца Uber, хутчэй за ўсё, ужо і не пачнуць, так што гэта не пытанне”.

Дарэчы, кіроўцы Uber ні пра якія страйкі не гавораць. Задаволеныя ўмовамі працы і ў службе 157. Яны абслугоўваюць усе гатэлі, аэрапорты ды вакзалы горада і ўспрымаюць пытанне Еўрарадыё з усмешкай:

“Таксісты ўвесь час чымсьці незадаволеныя! — жартуюць два мужчыны, папіваючы каву ў чаканні кліентаў. — Але гэта не пра нас. Мы ж, так бы мовіць, твар горада, мы патрэбныя, таму ў нас добрыя ўмовы працы. Ды і тарыф у нас крыху вышэйшы, чым у звычайных службаў”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі