Вы тут

А так можна было? Як скончыць школу на паўтара года раней

Арсеній Дзядок, фота з асабістага архіву  

У Беларусі ва ўсю ідзе цэнтралізаванае тэставанне — дзясяткі тысяч маладых беларусаў здаюць тэсты для далейшага паступлення ў ВНУ. Сярод іх — мінчук Арсеній Дзядок. Ад большасці іншых абітурыентаў яго адрознівае тое, што школьны атэстат ён атрымаў раней: хлопец здаў выпускныя іспыты пасля 9 класа. Як гэта атрымалася? Пра гэта і не толькі гутарым з Арсеніем у эфіры Еўрарадыё. Пачатак у 12:05.

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".