Тайланд можа адмяніць візы для беларусаў

Тайланд, ілюстрацыйнае фота

Тайланд, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Тайланд можа спрасціць, а ў перспектыве і адмяніць атрыманне віз для беларусаў. Пра гэта ўжо ідуць перамовы, расказаў парталу Tochka.by ганаровы консул Каралеўства Таіланд у Беларусі Іван Чура.

Першым этапам павінна стаць афармленне тайландскіх віз для беларусаў у аэрапорце па прылёце. Другім — поўная адмена віз. Беларускае МЗС ужо адправіла таіландскім калегам неабходную інфармацыю і чакае падпісання дакументаў.

Цяпер паміж Беларуссю і Тайландам дзейнічае візавы рэжым. Беларусы падаюць дакументы ў ганаровае консульства Тайланда ў Мінску, а сама віза афармляецца амбасадай Таіланда ў Расіі.

Па словах Івана Чуры, праз таіландскае консульства ў Мінску візы атрымліваюць каля 1200 чалавек у месяц.

Дарэчы, пачаліся перамовы і пра адкрыццё прамога авіярэйса з Беларусі ў Тайланд. Першы такі рэйс можа адбыцца ўжо ў верасні 2024 года. Як кажа Іван Чура, выконваць пералёты зможа тайская авіякампанія, якая мае для гэтага адпаведныя далёкамагістральныя самалёты.

Цяпер з Беларусі ў Тайланд можна дабрацца мінімум з адной перасадкай — напрыклад, праз Маскву ці Пекін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі