Таемны суд за "шпіянаж" адбыўся ў Брэсце

Брэсцкі абласны суд

Брэсцкі абласны суд / фота са старонкі ў Фэйсбуку

У Брэсцкім абласным судзе некалькі месяцаў таму адбыўся суд над Дзмітрыем Шлетгаўэрам, якога вінавацілі паводле артыкулаў "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК) і "шпіянаж" (арт. 358 КК). Вядома пра гэты судовы працэс праваабаронцам "Вясны" стала толькі цяпер.

Прысуд Шлетгаўэру невядомы, але за шпіянаж пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Працэс быў закрытым, на сайце Вярхоўнага суда пра яго інфармацыі не было. Пра абставіны справы праваабаронцы нічога не ведаюць.

30 жніўня ў Вярхоўным судзе адбыдзецца разгляд апеляцыйнай скаргі па справе Шлетгаўэра. Пасяджэнне будзе таксама закрытым.

Па абвінавачанні ў шпіянажы ў Беларусі могуць судзіць толькі замежных грамадзян ці асобаў без грамадзянства. З 2020 года па палітычных справах за "шпіянаж" асудзілі траіх чалавек — грамадзяніна Польшы Томаша Бярозу і ўкраінцаў Андрэя Шмая і Наталлю Захаранку, якую потым вызвалілі па абмене. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі