Таццяна Батура правяла на Акрэсціна 46 дзён: як гэта было?

Таццяна Батура правяла на Акрэсціна 46 дзён: як гэта было?

15 лістапада ў будынку Мінгарсуда была затрыманая Таццяна Батура — яна прыйшла падтрымаць палітзняволеную Вольгу Залатар. Таццяну судзілі за "дробнае хуліганства": нібыта яна "размахвала рукамі і лаялася матам", чым перашкаджала працаваць прадстаўнікам правасуддзя.

Таццяну асудзілі на 15 сутак, потым было яшчэ два суды і 30 сутак зноў за "агрэсіўныя паводзіны і мацюкі". Агулам Таццяна правяла на Акрэсціна 46 сутак, 20 з якіх — у карцары. 13 з іх Таццяна трымала галадоўку. 29 снежня ў дзяўчыны памёр бацька. Суддзя адпусціла Таццяну на пахаванне і прызначыла новы суд — на 3 студзеня.

Але Таццяна з'ехала з краіны. Цяпер прыводзіць у парадак здароўе: перанесены ў камеры каранавірус і спанне на падлозе з цэменту даюць пра сябе ведаць. У эфіры Еўрарадыё Таццяна Батура распавядае пра сваё жыццё на Акрэсціна, суды і тое, што збіраецца рабіць далей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі