Вы тут

ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" падало ў суд на Парк высокіх тэхналогій

Каманда TUT.by да разгрому партала

ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" накіравала ў Эканамічны суд Мінска заяву аб прызнанні несапраўднай пастановы назіральнай рады Парку высокіх тэхналогій аб страце права на льготы ў 2019-2021 гадах. Пасля таго як ПВТ абвясціў, што TUT.by атрымліваў ільготы незаконна, у рэдакцыю, у офісы і ў кватэры супрацоўнікаў кампаніі прыйшлі сілавікі.

У гэты ж дзень стала вядома, што КДК пачаў справу па артыкуле аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У ведамстве заявілі, што ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" атрымала "выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ". 

Пры гэтым ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" дагэтуль захоўвае статус сябра ПВТ, адзначаюць у рэдакцыі TUT.by.

Зыходзячы з інфармацыі на сайце Вярхоўнага суда, заява была прынятая, падрыхтоўчае судовае паседжанне прызначанае на 7 ліпеня. Аднак судовая пастанова аб прыняцці заявы і пачатку вытворчасці па справе ў адрас ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" пакуль не паступала.

Паралельна разглядаецца справа аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў TUT.ВУ і сацсетак партала. 24 чэрвеня прайшло першае пасяджэнне, падчас якога працэс быў прыпынены на нявызначаны тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.