Сёння ў Полацку стартуе музычны фестываль "Рок-Кола"

Сёння ў Полацку адкрываецца музычны фестываль "Рок-Кола". Сёлета ён пройдзе ў 17-ты раз і будзе доўжыцца два дні. Плануецца, што канцэрты будуць ісці пяць-шэсць гадзін. Толькі ў конкурснай частцы возьмуць удзел 27 гуртоў з Беларусі, Расіі, Украіны.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар фестывалю Сяргей Анішчанка. Паводле яго слоў, пераможцы атрымаюць DVD-прайгравальнікі.

“Колькі будзе лаўрэатаў? Гран-пры, першы, другі і трэці лаўрэат. Потым па намінацыях: лепшы вакаліст, лепшы бубнач, лепшы гітарыст і бас-гітарыст”.

Сёння канцэрт распачнецца а 17-й і працягнецца 7 гадзінаў. На ім выступяць леташнія пераможцы — мінскі гурт "s.d.m.", "Амальгама" з Полацкe. Сярод гасцей фестывалю — мінскія гурты "Стая" і "Vicious Crusade" і наваполацкія гурты "Скімэн" і "Фляўс і Кляйн".

Па тэхнічных прычынах не зможа выступіць "Крама", замест якой арганізатары запрасілі Аляксандра Памідорава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі