Вы тут

Сёння ў Мінску стартуе легкаатлетычны матч Еўропа — ЗША

Трэніроўка амерыканскай зборнай на "Дынама" / БелТА

У панядзелак, 9 верасня на мінскім стадыёне “Дынама” пачынаецца легкаатлетычны матч Еўропа — ЗША. Старт спаборніцтваў запланаваны на 19:00.

У праграме спаборніцтваў — 20 відаў: кіданне молата, кіданне кап’я, кіданне дыска, штурханне ядра, трайны скачок, скачкі ў вышыню, скачкі ў даўжыню, скачкі з шастом, а таксама шэраг бегавых дысцыплін: 100 метраў, 100 метраў з бар'ерамі, 110 метраў з бар'ерамі, 200 метраў, 400 метраў, 400 метраў з бар'ерамі, 800 метраў, 1500 метраў, 3000 метраў, 3000 метраў з перашкодамі, эстафетны бег 4 па 100 метраў, змяшаная эстафета (200-200-400-800 метраў).

У кожным відзе праграмы выступіць па 8 атлетаў (па 4 прадстаўнікі ад Еўропы і ЗША). Пераможцы ў сваіх дысцыплінах атрымаюць па 7 тысяч еўра прызавых, удзельнікі, якія занялі другія месцы, — па 5 тысяч еўра, бронзавыя прызёры — па 4 тысячы еўра.

Шмат хто са спартоўцаў разглядае матч як магчымасць праверыць сябе перад галоўным стартам сезона — чэмпіянатам свету па лёгкай атлетыцы, які пачнецца ў Досе 27 верасня.