"Барселона" — "Баварыя" — 0:7! (відэа)

Нагадаем, у першым паўфінале "Баварыя" разграміла "Барселону" з лікам 4:0. Нават самыя зацятыя заўзятары "Барсы" слаба верылі ў цуд. Тым больш высветлілася, што Ліянель Месі на поле не выйдзе — у яго яшчэ не цалкам залечаная траўма і яго пабераглі.

"Баварыя" ўпэўнена правяла мяч, стрымала атакі гаспадароў у першым тайме, а ў другім учыніла новы разгром — 3:0 (такім чынам, агульны лік — 7:0!). Галы на рахунку Рабена (48-я хвіліна), Піке (72-я, аўтагол) і Мюлера (76-я).

 

У аўторак стаў вядомы першы ўдзельнік фіналу Лігі чэмпіёнаў, які пройдзе 25 траўня на "Уэмблі" — дортмундская "Барусія". Фінал будзе нямецкім.

На здымку Еўрарадыё: Месі на мінскім стадыёне "Дынама", 2011 г.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі