У апошніх матчах 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе зафіксаваныя нічыі


Нагадаем, што напярэдадні "Шахцёр" і БАТЭ згулялі ўнічыю — 0:0. З такім жа лікам скончылася сустрэча мінскага "Дынама" з мазырскай "Славіяй". Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" саступіла бабруйскай "Белшыне" — 0:1, а футбалісты "Гомеля" атрымалі перамогу над гродзенскім "Нёманам" — 2:0.

Турнірную табліцу чэмпіянату вышэйшай лігі ўзначальвае салігорскі "Шахцёр", які мае 20 ачкоў. За ім ідуць БАТЭ (17) і мінскае "Дынама" (16).


Матчы 10-га тура пройдуць 22 і 24 траўня.



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі