Сёння на дарогах Беларусі праводзіцца масіраваная “атака”

У суботу Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на дарогах Беларусі масіраваную “атаку” на ўсе парушэнні правілаў дарожнага руху.  Будуць актыўна ўжывацца прыборы фота- і відэафіксацыі, а таксама негалосны кантроль за дарогамі. ДАІ паведамляе, што гэтыя захады звязаныя з павелічэннем аварыяў на трасах краіны (а ў выхадныя дні аварыйнасць традыцыйна павялічваецца) і пагаршэннем надвор’я.

З 7 снежня пад асаблівым наглядам знаходзяцца наступныя трасы: аўтадарога М1 (Брэст – Мінск – мяжа з Расіяй), М4 (Мінск - Магілёў), М9 (МКАД), Р59 (Лагойск – Смалявічы – Мар’іна Горка), М5 (Мінск – Гомель – мяжа з Украінай), М3 (Мінск - Віцебск), Р63 (Барысаў – Вілейка - Ашмяны), Р58 (Мінск – Калачы - Мядзел), Р28 (Мінск – Маладэчна - Нарач).

ДАІ пагражае, што за “асабліва жорсткія парушэнні” ў кіроўцаў адбяруць вадзіцельскія пасведчанні.

Масіраваная “атака” працягнецца і ў нядзелю, 9 снежня.  

Рэспубліка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі