Сёння адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожных аварый

Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў адзначаецца 15 лістапада паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у выніку дарожна-транспартных здарэнняў гіне каля 1,3 мільёна чалавек і яшчэ 50 мільёнаў чалавек атрымліваюць траўмы і робяцца інвалідамі. Дарожна-транспартныя здарэнні з’яўляюцца асноўнай прычынай смерці маладых людзей ва ўзросце ад 10 да 24 гадоў.

Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў быў заснаваны для таго, каб ушанаваць памяць ахвяраў і выказаць спачуванне іх сваякам, піша "Наша ніва".

Як высветліла інфармагенцтва "Интерфакс-Запад", ДАІ Мінска і Мінскай вобласці не плануе з гэтай нагоды ніякіх мерапрыемстваў, а вось віцебскія дарожныя інспектары правядуць у нядзелю шэраг мерапрыемстваў. Магчыма, да іх далучацца калегі з іншых рэгіёнаў і сталіцы.
За 9 месяцаў 2009 года па віне кіроўцаў адбылася 3686 ДТЗ, у якіх 665 чалавек загінула і 4249 атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі