Сёлета "Белгазпрамбанк" выдаў 1,5 тыс. мікракрэдытаў прадпрымальнікам

У першым паўгоддзі 2007 года "Белгазпрамбанк" выдаў паўтары тысячы мікракрэдытаў прадпрымальнікам і прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнесу на агульную суму 23 мільёны долараў. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка. Ён зазначыў, што банк плануе сёлета павялічыць колькасць выдадзеных мікракрэдытаў на 40-43%.

У першым паўгоддзі ўжо адбылося павелічэнне мікракрэдытавання на 39%. Дарэчы, "Белгазпрамбанк" па выніках 2006 года прызнаны лепшым банкам па аказанні паслуг прадпрымальнікам.

Цяпер банк абслугоўвае больш за 7 тысяч юрыдычных і больш за 60 тысяч фізічных асоб.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі