Сярод беларусаў-абаронцаў Данецкага аэрапорта і Пескаў забітых няма

Ніхто з беларусаў “Добраахвотнага ўкраінскага корпуса “Правы сектар”, які абаранялі Пескі, таксама не загінуў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла баец ДУК “Правы сектар” Ядвіга Гданьска.

Гданьска: “У нас 300-я толькі, 200-х не было ў нас у ДУКу. Галоўнае, усе жывыя. І нават сярод 300-х асабліва цяжкіх няма. Хто менавіта, па імёнах, я зараз не магу сказаць — я ведаю толькі са сваёй роты хто ў шпіталі. А астатнія… Але цяжкіх нават няма, вы не перажывайце”.

Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, усе “кібаргі”, якія загінулі ў Данецкім аэрапорце альбо былі там узятыя ў палон баевікамі “ДНР”, былі са складу вайсковых фарміраванняў. А байцы ДУК “Правы сектар” здолелі вырвацца з аэрапорта без стратаў.

Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі