Сяргей Бадроў-старэйшы стварыў уласную кінакампанію
Сцэнарыст і рэжысёр Сяргей Бадроў-старэйшы стварыў кінакампанію Bodrov Film Production. Згодна з паведамленнем Daily, ужо цяпер вядзецца праца над пяццю
праектамі, галоўным з якіх Бадроў называе "Мангол-2". Гэтая карціна з
35-мільённым бюджэтам павінна быць завершаная ў 2009 годзе.
Прыкладна такі ж бюджэт будзе закладзены ў вытворчасць іншага гістарычнага эпасу "Султан Бейбарс". Сцэнар "Султана" пакуль знаходзіцца ў распрацоўцы, да канца 2008 года павінен быць зацверджаны рэжысёр праекту.
Сам Бадроў зараз піша сцэнар да фільма пра Восіпа Мандэльштама "Надзея насуперак усяму".
Дадам, што шматгадовае супрацоўніцтва Бадрова-старэйшага з кінакампаніяй СТВ, па словах Сяргея Сяльянава, яе дырэктара, не спыніцца: рэжысёр па-ранейшаму будзе ўдзельнічаць у некаторых яе праектах.
Адзін з апошніх - фільм "Баксы" Гукі Амаравай - намінаваны на галоўны прыз "Кінатаўра"-2008.
А фільм "Мангол" Бадрова-старэйшага быў намінаваны на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове", а ў Расіі гэтая карціна атрымала шэсць прэмій "Ніка", у тым ліку за лепшы фільм і лепшую рэжысуру.
Фота: novaya.com.ua