Сярэдняя пенсія ў студзені склала 381,17 рубля

Сярэдняя пенсія ў студзені склала 381,17 рубля

Памер сярэдніх прызначаных пенсіяў у Беларусі па выніках студзеня склаў 381,17 рубля, паведамляе TUT.by са спасылкай на Міністэрства працы. У параўнанні са снежнем гэтая сума не змянілася. А сярэдняя пенсія па ўзросце ў пачатку года склала 393,27 рубля.

Урад прагназуе, што па выніках гэтага года сярэдняя пенсія па ўзросце складзе 411 рублёў.

Летась планавалася давесці сярэдні памер пенсіяў да 40% ад сярэдняга заробку па краіне, аднак выйсці на такія паказнікі не атрымалася. У снежні сярэдняя пенсія склала 34,2% ад сярэдняга заробку.

За мінулы год працоўныя пенсіі павышалі тройчы — 1 лістапада, 1 жніўня і 1 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі