Сярэдні заробак у жніўні пераваліў за 5,5 мільёнаў рублёў

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў на сваім сайце дадзеныя аб сярэднім заробку ў Беларусі за студзень-жнівень 2013 года. Намінальны сярэднемесячны заробак работнікаў за гэты перыяд склаў 4 мільёны 952,5 тысячы рублёў, у тым ліку ў жніўні — 5 547,1 тысячы рублёў.



Рэальны сярэднемесячны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх коштаў) таксама за студзень-жнівень павялічыўся на 19,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.


 
Болей за ўсё зарабляюць у будаўніцтве — за жнівень сярэдні заробак у гэтай галіне дасягнуў 7 мільёнаў 678,7 тысячы рублёў. Самы нізкі заробак у адукацыі — 3 мільёны 287,1 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі