Вы тут

Сярэдні заробак беларусаў за сакавік перавысіў 1000 рублёў

БЕЛТА

У сакавіку сярэдні заробак беларусаў склаў 1056,9 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 79,3 рубля больш, чым за люты 2019 года.

Аднак пасля выліку падаткаў сярэдні заробак ледзь-ледзь перавышае 900 рублёў, піша TUT.by.

З налічанага заробку работнік у Беларусі выплачвае падаходны падатак (13%), а таксама ўнёскі ў ФСАН (1%). Такім чынам, пасля выплаты гэтых падаткаў сярэдні заробак у сакавіку склаў каля 909 рублёў.

Паводле прагнозаў уладаў, сярэдні заробак беларусаў за 2019 год павінен скласці 1025 рублёў.