“Сямнаццаць імгненняў вясны” зробяць каляровым

Знакаміты тэлефільм "17 імгненняў вясны" упершыню пакажуць у колеры, паведамляе руская служба ВВС.


Адрэстаўраваную версію легендарнай карціны пакажа ў пачатку траўня тэлеканал "Расія".

Па словах прадзюсера праекту Аляксандра Любімава, каларызацыя вялася пад творчым кіраўніцтвам рэжысёра фільма і зробленая з улікам духу той эпохі, у прыглушаных танах арт-дэко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі