Святлана Ціханоўская: "Я хачу бяспечна вярнуцца ў Беларусь"

Святлана Ціханоўская: "Я хачу бяспечна вярнуцца ў Беларусь"

18 студзеня Святлана Ціхановская правяла анлайн-сустрэчу з амбасадарамі Еўрасаюза ў АБСЕ, паведамляе яе прэс-служба.

Ціханоўская прапанавала, каб АБСЕ арганізавала дыялог для развязання крызісу ў Беларусі. Для пачатку АБСЕ можа арганізаваць экспертны круглы стол з удзелам ЕС, дэмакратычных сіл Беларусі і Каардынацыйнай рады, а таксама прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. 

Таксама Ціханоўская разлічвае на дапамогу БДІПЧ АБСЕ ў арганізацыі новых свабодных выбараў у Беларусі — у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і пад міжнародным назіраннем. 

Падчас анлайн-дыскусіі амбасадары АБСЕ абмеркавалі з Ціханоўскай рэалізацыю Маскоўскага механізму АБСЕ і стварэнне міжнароднага органа па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская перадала ўдзельнікам сустрэчы аўдыязапіс Мікалая Карпянкова, дзе гаворыцца пра стварэнне лагераў для пратэстоўцаў. 

Зайшла гаворка і пра нядаўняе вяртанне Аляксея Навальнага ў Расію. Ціханоўская папрасіла міжнародныя арганізацыі дапамагчы ей і іншым дэмакратычным лідарам у бяспечным вяртанні дадому: "Паколькі супраць мяне пачалі дзве крымінальныя справы з міждзяржаўны вышукам, гэта павінныя быць спецыяльныя гарантыі майго вяртання. Сітуацыя з Навальным паказала, што ў гэтым патрэбная дапамога міжнароднай супольнасці, і перш за ўсё — АБСЕ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі