Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі АБСЕ

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі АБСЕ

Святлана Ціханоўская завяршае свой візіт у Аўстрыю. Як паведамляе яе прэс-служба, яна сустрэлася з прадстаўнікамі АБСЕ. Гэта адбылося якраз пасля прэзентацыі дакладу Пастаяннага савета АБСЕ пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Па словах Ціханоўскай, з дапамогай гэтага дакумента можна вырашыць палітычны крызіс у Беларусі і запусціць расследаванні па фактах гвалту над мірнымі людзьмі з боку сілавых структур.

Таксама Ціханоўская прыняла ўдзел у круглым стале, дзе абмяркоўвалася арганізацыя перамоваў у Беларусі і дапамога пратэстоўцам. Разам з ёй удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі штаба Віктара Бабарыка, Павел Латушка, Вераніка і Валерый Цапкалы. Еўрапейскі бок прадстаўлялі супрацоўнікі МЗС Аўстрыі ды прадстаўнікі Еўракамісіі ў Аўстрыі.

Напярэдадні Ціханоўская сустракалася з аўстрыйскім канцлерам Себасцьянам Курцам. Пасля гэтай размовы ён паабяцаў, што Аўстрыя не толькі працягне падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, але і будзе весці працу з аўстрыйскімі кампаніямі, якія дзейнічаюць у Беларусі, — у тым ліку, з мабільным аператарам А1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі