Свой першы офіс у Мінску адкрыў расійскі холдынг VK
![Офіс VK у Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/vk-0812.jpg.webp?itok=pZ2miOgS)
Офіс VK у Мінску / vk.company
У Мінску адкрыўся офіс расійскага холдынгу VK. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, у ім размесцяцца 50 распрацоўшчыкаў з камандаў "Вконтакте", "Дзэна" і VK Tech.
Яшчэ 15 працоўных месцаў адведзена пад каворкінг, дзе змогуць працаваць супрацоўнікі VK, якія прыязджаюць з іншых гарадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.