Свежае відэа ад “Без білета” (глядзець)

Песню “На Ямайку” у стылі рэгі Віталь Артыст напісаў каб выратавацца ад авітамінозу і вельмі доўгай зімы:

"У мяне такое ўражанне, што ў нас была не адна зіма, а дзве! — распавядае Еўрарадыё Віталь Артыст. — Штодзень, днём і ўначы, хацелася і марылася пра лета! І вось, на гэтай хвалі, як жыхар паўночных шыротаў, які марыць пра добрае надвор’е, я напісаў гэтую песню".

У запісе паўдзельнічаў хіп-хоп прадзюсер з Расіі Кірыл Барысаў, вядомы па супрацоўніцтве з Noize MC. Дзякуючы яму ў песні з’явіўся "арэол" хіп-хопа.

Сонечны настрой гурт абяцае перанесці і ў будучы альбом. У пласцінку ўвойдуць 10 кампазіцый, а стыль, у якім цяпер працуюць музыкі, “Без Білета” ахрысцілі як “спартовая раста” або “спорт-раста-стайл”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі