Вы тут

Сванідзэ: У Лукашэнкі ёсць нейкі хітры план — пракрасціся ў Расію

Аляксандр Лукашэнка / https://www.reuters.com

Расійскі гісторык і журналіст Мікалай Сванідзэ мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка спадзяецца ў будучыні пазмагацца за ўладу ў Расіі. Пра гэта ён выказаўся ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы", каментуючы прызнанне Лукашэнкам Крыма "расійскай тэрыторыяй" і агучанымі планамі яго наведаць.

"Ён хітры ў гэтым сэнсе: ён пагадзіўся прызнаць Крым, пагадзіўся на ядзерныя ракеты, хоць разумее, што ніхто яму ядзерны чамаданчык не дасць, — кажа Сванідзэ. У яго ёсць нейкі хітры план — пракрасціся ў Расію пад выглядам другога чалавека ў расійска-беларускім саюзе і паспрабаваць "палавіць рыбку" тут падчас пераходнага перыяду".

Аляксандр Лукашэнка ў нядаўнім інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што яго паездка ў Крым будзе азначаць яго канчатковае прызнанне "расійскай тэрыторыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.