Сусветны банк не даваў рэкамендацыі праводзіць дэвальвацыю ў Беларусі

Сусветны банк не даваў рэкамендацыі праводзіць дэвальвацыю ў Беларусі

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім на брыфінгу ў Мінску пахваліў Нацбанк Беларусі за адпушчаны курс рубля, адзначыўшы, што гэта ўжо першы крок да рэформаў.

Але, разам з гэтым, ён заявіў, што Сусветны банк не даваў Беларусі рэкамендацыі праводзіць дэвальвацыю ў краіне.

“Гэта чутка. Мяркую, ніхто не казаў пра дэвальвацыю, таму што мы не каментуем палітыку абменнага курсу”, — патлумачыў Ян Чул Кім. Ён наадварот, адзначыў станоўчым момантам тое, што Нацбанк пры фармаванні курсу прытрымліваецца рынкавага механізма, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік прадстаўніцтва таксама адзначыў, што вялікай нязгоды па напрамках рэформаў, прапанаваных Сусветным банкам, беларускія ўлады не выказвалі. Таму ён перакананы, што кіраўніцтва краіны правядзе неабходныя структурныя рэформы, інакш краіну чакае захаванне рэцэсіі ў эканоміцы на больш доўгі тэрмін, а сітуацыя ў эканоміцы працягне развівацца па сцэнарыі апошніх трох гадоў, дзе назіралася падзенне канкурэнтаздольнасці і пвелічэнне колькасці неэфектыўных прадпрыемстваў.

“Без пастаяннай мадэрнізацыі эканомікі магчымасці беларускіх вытворцаў да канкурэнтнасці на сусветным рынку будуць абмежаваныя”, — заявіў Ян Чул Кім.

 

Сусветны банк не даваў рэкамендацыі праводзіць дэвальвацыю ў Беларусі
Ян Чул Кім Фота: belta.by

Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка быў апублікаваны новы даклад Сусветнага банка. У дакуменце сказана, што эканамічнае падзенне чакаецца ў Расіі: на 3,8% — у 2015 годзе і на 0,6% — у 2016 годзе. Асноўная прычына — цяперашняя неспрыяльная кан’юнктура на нафтавых рынках.

Аўтары дакладу адзначаюць, што краіны Паўднёвага Каўказу, Беларусь, Малдова, Украіна і краіны Цэнтральнай Азіі моцна пацярпелі з-за эканамічнага спаду ў Расіі і рэзкага падзення коштаў на нафту.

Арганізацыя звярнула ўвагу, што для забеспячэння ўстойлівасці эканомікі і стварэння ўмоў для стабільнага росту ва ўсходняй частцы рэгіёна вельмі важна адаптавацца да новых рэаліяў, звязаных з больш нізкімі цэнамі на нафту. “Гэта запатрабуе прымянення гнуткага валютнага курса і забеспячэння спрыяльнага дзелавога клімату”, — адзначалася ў дакладзе. А некаторыя СМІ інтэрпрэтавалі такія рэкамендацыі Сусветнага банка як патрабаванне правесці дэвальвацыю.

Фота: trend.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі