Сусед скраў у фермера 180 кг рыбы, каб запусціць у сваю сажалку

Сусед скраў у фермера 180 кг рыбы, каб запусціць у сваю сажалку

Кіраўнік фермерскай гаспадаркі з Кобрынскага раёна паведаміў у міліцыю, што ўначы невядомы скраў у яго рыбу з сажалкі на тэрыторыі гаспадаркі. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Фермер распавёў, што ў яго ёсць некалькі сажалак для развядзення рыбы. Напярэдадні ён вылавіў 180 кг карпа, таўсталобіка і белага амура. Да раніцы ён пакінуў іх у вялікім рыбніку, каб потым прадаць на суботнім кірмашы. Аднак зранку мужчына пабачыў толькі пусты рыбнік. Прычыненую шкоду ён ацаніў больш як на 800 рублёў.

Праваахоўнікі выявілі, што да крадзяжу мае дачыненне сусед фермера, непрацуючы аднавясковец. У таго таксама ёсць рыбаразводная сажалка. Мужчына ведаў, што канкурэнт падрыхтаваў партыю рыбы для рэалізацыі, і скраў яе. Сваю здабычу зламыснік у мяхах перацягнуў у свой вадаём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі