Супрацоўнікі ДАІ стануць Дзедамі Марозамі і Снягуркамі, але не ўсе

Касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі апрануць супрацоўнікі ДАІ Мінску 18 снежня. У гэты дзень у сталіцы пройдзе адзіны дзень прафілактыкі "Мінск — горад бяспечных дарог".
Такая сенсацыйная вестка ў аўторак абляцела СМІ. Аднак, як высветліла Еўрарадыё, перапрануцца не ўсе ДАІшнікі, а толькі два чалавекі.  Вось што распавёў інспектар агітацыі і прапаганды сталічнай міліцыі Чэслаў Ліпень:

"Ну не ў касцюмах, а ў адным касцюме Дзеда Мароза і Снягуркі. Гэта будуць інспектары агітацыі. Мы будзем праводзіць акцыю сумесна з інспектарамі ДАІ, якія будуць у сваім форменным абмундзіраванні".

Акрамя віншаванняў з надыходзячымі святамі, супрацоўнікі ДАІ будуць папярэджваць аб неабходнасці выканання Правіл дарожнага руху. Грамадзянам будуць нагадваць пра антыалкагольнае заканадаўства, супрацьпажарную бяспеку - у прыватнасці, пра меры бяспекі пры выкарыстанні петардаў і феерверкаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі