Супрацоўніцу аддзела адукацыі падазраюць у спробе забойства свайго сына

Метадыстку аддзела адукацыі Чачэрскага райвыканкаму падазраюць у спробе забойства яе малалетняга сына. Супрацоўнікі міліцыі прадухілілі пробу забойства мэтадысткаю аддзела адукацыі Чачэрскага раёну свайго малалетняга сына.

У дачыненні да метадысткі ўзбуджаная крымінальная справа.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына на глебе нервовага растройства дала свайму сыну сонныя парашкі, калі ён заснуў, паспрабавала скінуць яго з даху пяціпавярховага дому.

Злачынтва было прадухіленае, жанчына затрыманая і дастаўленая ў следчы ізалятар Чачэрску. Атручанае дзіцё дастаўленае ў шпіталь.

Паводле “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі