Вы тут

Супрацоўніца EPAM прыехала ў Беларусь і была затрымана за ўдзел у пратэстах

Затрыманая дзяўчына працуе ў EPAM / скрыншот відэа

Сілавікі паведамляюць пра затрыманне супрацоўніцы IT-кампаніі, якая была "актывісткай пратэстнага руху ў жніўні-верасні 2020", а затым пераехала ў Літву. У Беларусь, па іх словах, яна прыехала ў госці да сяброўкі.

Сілавікі апублікавалі відэа дзяўчыны, дзе яна кажа, што брала ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіла на праезную частку, чым выклікала перашкоду для праезду траспортнных сродкаў, здымала на тэлефон і выкладвала ў сацсетцы".

Актывіст Антон Матолька кажа, што дзяўчына працавала ў EPAM. "Калі ў вас яшчэ былі пытанні пра "Ці бяспечна ездзіць у Беларусь, калі быў актыўны ў 2020" — то, я думаю, вось ён адказ", — адзначае ён.

Нагадаем, у апошнія два гады многія беларускія IT-кампаніі пачалі перавозіць супрацоўнікаў і офісы ў іншыя краіны. Журналісты падлічылі, за пяць месяцаў 2022 года з беларускага IT-сектара цалкам сышлі больш за 5,5 тысяч чалавек (гэта розніца паміж звольненымі і нанятымі ў гэты перыяд).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.