Вы тут

"Сумленныя людзі", "Голас" і "Зубр" ужо рыхтуюцца да рэферэндуму: які план?

Выбаршчык ля скрыні

Электаральная кампанія 2020 года скончылася справаздачай аб фальсіфікацыях і пратэстамі. Цяпер актывісты прыдумляюць, чым скончыць кампанію "Рэферэндум".

Заснавальніца некамерцыйнай арганізацыі "Сумленныя людзі" мяркуе, што дэмакратычным сілам крытычна важна аб'яднацца.

"Супольнасць "Сумленныя людзі" з камандамі "Зубр" і "Голас" рыхтуюць кампанію "Рэферэндум", каб прапанаваць беларусам пратэставае галасаванне. Мы перакананыя, што байкоту не павінна быць, людзі павінны прыйсці і прагаварыць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі. У якім выглядзе выказаць гэту нязгоду? Цяпер ідзе працэс дыскусіі", — кажа Алена Жываглод.

Структуры, якія цяпер прадумваюць форму "нязгоды", сыходзяцца ў тым, што нельга легітымізаваць рэферэндум.

"На ўчастак можна прыйсці, каб сказаць "не". Гаворка не пра тое, каб паставіць птушачку насупраць аднаго з варыянтаў Канстытуцыі. Мы бачым сэнс у тым, каб зрабіць бюлетэнь несапраўдным. Але ёсць і іншыя варыянты, яшчэ ідзе дыскусія", — кажа суразмоўніца Еўрарадыё.

Кожны з варыянтаў цягне за сабой пэўныя рызыкі для людзей на ўчастках, прызнае яна.

"Гэта павінна быць магутная электаральная кампанія на ўсю краіну, у якую можна ўцягнуць беларусаў. А які наступны крок? Гэта павінны прапанаваць мы, дэмакратычныя сілы. Заставацца на ўчастках, не пайсці дадому, выказаць сваю нязгоду чымсьці акрамя таго, што апусціць бюлетэнь. Сэнс у тым, каб мы прыйшлі і ўбачылі, як нас шмат. Мы не выбіраем паміж двума варыянтамі Лукашэнкі, а кажам яму "не", — растлумачыла сваю пазіцыю Жываглод.

Рызыкі каманда ўсведамляе. А што, калі абрубяць тэлеграм? А што, калі зладзяць "анлайн-галасаванне", як у Расіі? І гэтых рызык нашмат больш — яны могуць паўплываць і на ход кампаніі, і на жаданне людзей у ёй удзельнічаць.

"Мы дапускаем, што ёсць рызыкі. А лепш нічога не рабіць?"

Глядзіце поўную версію інтэрв'ю на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.