Вы тут

Судовыя выканаўцы спрабавалі трапіць у дом Юрыя Чыжа

Дом, у якім жыве сям'я Юрыя Чыжа / nv-online.info

22 ліпеня судовыя выканаўцы спрабавалі трапіць у дом бізнесоўца Юрыя Чыжа ў пасёлку закрытага тыпу Лагожаск, піша "Народная Воля".

Яны нават выклікалі машыну МНС і папрасілі ўскрыць замок на браме, каб можна было трапіць на тэрыторыю сядзібы. 

Аднак судовых выканаўцаў Цэнтральнага раёна Мінска напалохаў вялікі сабака алабай. які брахаў у двары. Супрацоўнікі МНС наадрэз адмовіліся страляць у жывёлу, якая магла накінуцца на незнаёмцаў.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння стала вядома, што кампанію Чыжа "Трайпл" суд прызнаў банкрутам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.