Суд забараніў выданне ў ЗША працягу рамана Сэлінджэра

Акруговы суд Манхэтэна наклаў часовую забарону на выданне ў ЗША працягу рамана Джэрома Сэлінджера “Над прорвай у жыце”, паведамляе Корреспондент.net  Працяг напісаў  шведска-амерыканскі літаратар Джон Каліфорнія і выдаў у малавядомым выдавецтве без дазволу Сэлінджера. У кнізе пад назвай “Праз 60 гадоў: прабіраючыся скрозь жыта” галоўны герой Холдэн Колфілд ператварыўся ў 76-гадовага дзеда.

У сувязі з гэтым 90-гадовы пісьменнік і падаў пазоў аб абароне інтэлектуальнай уласнасці ў суд.

На паседжанні якое адбылося ў сераду, 17 чэрвеня, суддзя заявіла, што яна бачыць “вялікае падабенства” паміж кнігамі двух аўтараў. Аднак для прыняцця канчатковага рашэння ёй трэба больш часу.

Вердыкт можа быць вынесены ў наступным месяцы.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі