Суд пакінуў у сіле прысуд блогеру Пятрухіну: ён мусіць сплаціць $8,7 тысячы

Суд пакінуў у сіле прысуд блогеру Пятрухіну: ён мусіць сплаціць $8,7 тысячы

Апеляцыйная скарга брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна на прысуд па справе аб паклёпе і абразе міліцыянтаў пакінутая без задавальнення. Такое рашэнне прыняла 5 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда, паведамляе Праваабрончы цэнтр "Вясна".

Як паведамляла раней Еўрарадыё, суд Ленінскага райна Брэста аштрафаваў Пятрухіна за палёп і абразу чатырох міліцыянтаў на 9 180 рублёў. Акрамя таго, Пятрухін абавязаны выплаціць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РАУС Брэста — Сяргею Ігнацюку, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Такуну — у памеры 7500 рублёў і аплаціць паслугі іх адвакатаў у памеры 1000 рублёў. Судовую пошліну таксама аплачвае ён. Агулам Пятрухін павінен заплаціць амаль 8,8 тысячы даляраў па сёняшнім курсе Нацбанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі