Брэсцкага блогера Пятрухіна аштрафавалі на 9180 рублёў

Брэсцкага блогера Пятрухіна аштрафавалі на 9180 рублёў

Брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна прызналі вінаватым у паклёпе і абразе, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". 

Адпаведны прысуд 18 красавіка вынес суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Аляксандр Семянчук

Брэстаўчаніна аштрафавалі на 9180 рублёў (360 базавых велічыняў). Гэтую суму Пятрухін павінен выплаціць на працягу месяца. Таксама яму пакуль пакінулі падпіску аб нявыездзе і арышт на маёмасць.

Акрамя таго Пятрухін абавязаны выплаціць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РАУС Брэста — Сяргею Ігнацюку, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Такуну. Сума выплаты ім складае 8500 рублёў 

Такім чынам, агулам у адпаведнасці з прысудам блогер абавязаны выплаціць 8840 долараў. Акрамя таго, суддзя абавязаў выплаціць судовыя выдаткі.

Блогера судзілі за відэаролік у сацсетках, дзе ён гаварыў пра дзейнасць брэсцкіх міліцыянтаў. Падчас суда над Пятрухіным залу пастаянна запаўнялі міліцыянты ў цывільным, не даючы магчымасці трапіць на працэс іншым асобам. Пракурор прасіў пакараць Пятрухіна двума гадамі "хіміі" і штрафам у 100 базавых велічыняў (2550 рублёў). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі