Суд над перакладчыцай, якую вінавацяць ва ўдары Азаронка, пачнецца 23 сакавіка
![Суд над перакладчыцай, якую вінавацяць ва ўдары Азаронка, пачнецца 23 сакавіка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kalackaja-1901.jpg.webp?itok=E6iZV9Lx)
23 сакавіка ў 10:30 пачнецца суд над перакладчыцай Вольгай Калацкай. Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, паведамляе БАЖ.
Калацкую вінавацяць у хуліганстве. Ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Па версіі следства, перакладчыца стукнула журналіста дзяржаўнай тэлевізіі Рыгора Азаронка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.