Суд над царквой "Новае жыццё" працягнецца 3 снежня

Слуханне ў судзе па справе царквы "Новае Жыццё" працягнецца 3 снежня 2008 года. Пра гэта гаворыцца ў азначэнні Вышэйшага Гаспадарчага Суда, якое прыйшло 25 лістапада ў адрас царквы. У азначэнні таксама сказана, што разгляд справы было адкладзена ў сувязі з тым, што зацікаўленая асоба мусіла падаць дадатковыя дакументы, неабходныя для вырашэння спрэчкі па сутнасці.

Нагадаем, што Мінгарвыканкам аспрэчвае законнасць пераробкі пад царкву гаспадарчага будынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі