Вы тут

Суд над Аляксандрам Івуліным працягнецца 18 студзеня

Аляксандр Івулін

Суд на стартыўным журналістам, палітвязнем і футбалістам "Крумкачоў" Алякандрам Івуліным працягнецца ў аўторак, 18 студзеня. Пачатак пасяджэння прызначаны на 10:30.

На гэты дзень прызначаныя спрэчкі бакоў.

Як распавядала Еўрарадыё, за вулічныя пратэсты 2020 года Івуліна вінавацяць у "арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак". За кратамі журналіст знаходзіцца з чэрвеня 2021-га. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

"Мінсктранс" выставіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў.

Аляксандра Івуліна судзяць у Савецкім судзе Мінска з панядзелка. Працэс вядзе суддзя Сяргей Шаціла, які выносіў прысуд Наталлі Хершэ за сарваную з сілавіка балаклаву.

На судзе журналіст прызнаўся, што быў на двух маршах пратэсту, але заявіў, што абсалютна не разумее, чаму яго вінавацяць у іх арганізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.