Створаная яшчэ адна база звестак пра беларусаў – Крэдытнае бюро

Крэдытнае бюро створанае ў Беларусі. У ім сабраныя звесткі пра кліентаў, якія бралі крэдыты, пачынаючы ад 2000 года. Гэта і памеры крэдытаў, адсоткі і своечасовасць іх уплаты. Цяпер усе банкі абавязаныя паведамляць гэтыя звесткі ў Крэдытнае бюро, а вось каб атрымаць іх, мусяць мець згоду кліента. Праўда, адмова можа быць не на карысць чалавека.

На сённяшні дзень Крэдытнае бюро збірае звесткі пра тых, хто атрымлівае крэдыты на суму не менш за 10 тысяч долараў, але ўжо бліжэйшым часам яно зацікавіцца і тымі беларусамі, якія пазычылі самыя нязначныя сумы, паведамляе тэлеканал АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі