Стваральнік анімацыйных выяў Gorillaz Джэймі Х'юлет адкрывае новае шоў

Праграма выходзіць на брытанскім тэлебачанні працягласцю ў 60 хвілін і пад назвай «Phoo Action» запускаецца 12 лютага на канале BBC3.
Галоўны персанаж шоў, як можна здагадацца з назвы, Тэры Фу, паліцыянт-лузер, які валодае прыёмамі кунг-фу. Сама ж перадача заснаваная, як перадае NME, на героях коміксаў «Get The Freebies», намаляваных Джэймі Х'юлетам для часопіса The Face.
 
Дзеянне перадачы разгортваецца ў 2012 годзе ў Лондане, захопленым групай мутантаў-крымінальнікаў, якія клічуць сябе «The Freebies».
 
У чаканні запуску перадачы ўжо цяпер можна паглядзець трэйлер «Phoo Action» на старонцы MySpace - Phoo Action Myspace.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі