Стужкі са старымі запісамі апынуліся не патрэбныя іх аўтарам

На аўкцыён выстаўленыя копіі майстар-стужак з запісамі Joy Division, The Psychedelic Furs, Magazine і New Order, якія былі знойдзеныя практычна ў сметніку шмат гадоў таму.

Стужкі належалі Марку Хэнету, які памёр у 1991 годзе. Яго былая памочніца Джулія Адамсан знайшла стужкі, аблічбавала іх і цяпер збіраецца прадаць іх зацікаўленым асобам.

Па словах Джуліі, яна паведаміла пра стужкі музыкам з вышэй пералічаных гуртоў, аднак пачула ад іх толькі грубасці і абвінавачванні. Ніякай цікавасці да стужак не праявілі і рэкард-лэйблы. Наконт запісаў на старонцы Джуліі ў Фэйсбук ідзе жвавая дыскусія.

Паводле www.zvuki.ru

Фота: www.fanpop.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі