Студэнт журфака БДУ збірае праз краўдфандынг грошы на штраф за ўдзел у мітынгу

Студэнт журфака БДУ збірае праз краўдфандынг грошы на штраф за ўдзел у мітынгу

Студэнт журфака БДУ Ягор Ляхоўскі збірае праз краўдфандынг грошы на штраф за ўдзел у мітынгу. Адпаведная абвестка з'явілася на платформе MolaMola.

Хлопец піша, што яго затрымалі за ўдзел у мітынгу каля ГУМа ў Мінску. У навінах называлі Арцёмам Троіцкім. Пасля трох сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў суд аштрафаваў яго на 621 рубель (23 базавыя). Гэта, па словах студэнта, непасільная для яго сума.  

"Я веру, што толькі разам мы зможам стварыць краіну, у якой людзі будуць жыць шчасліва, не асцерагаючыся за сваю свабоду, у якой кожны грамадзянін будзе дэманстраваць сваю грамадзянскую пазіцыю", — піша Ягор.

Па стане на 18:20 пералічана 616 рублёў з неабходных 750. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі