Страты Беларусі ад адмены гандлёвых прэферэнцый завышаныя

Страты Беларусі ад выключэння з сістэмы гандлёвых прэферэнцый будуць не такія значныя, як прагназуюць кіраўнікі шэрагу профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусь. Такое меркаванне выказваюць эксперты Інстытута прыватызацыі і мэнэджменту (ІПМ). Справа ў тым, што ацэнка магчымых страт ад рашэння Еўрасаюза аб адмене прэферэнцый не ўлічвае рэальную структуру беларускага экспарту і, адпаведна, структуру мытных ільготаў, якімі карысталася Беларусь. У дачыненні да 3,3 тысячаў ужываўся “нулявы тарыф”, у той час як па 3,7 тысячам тавараў Беларусь мела (і мае) ільготны тарыф, што ўжываецца ў дачыненні краінаў са статусам “найбольшай спрыяльнасці ў гандлі” (НБТ). У сярэднім ільгота складае 25% ад тарыфа.

Краінам таксама могуць быць прадстаўленыя дадатковыя зніжкі ў рамках “адмысловых механізмаў стымулявання” абароны правоў працаўнікоў і навакольнага асяроддзя. У гэтых выпадках памеры мытнай ільготы падвойваюцца.

“Мытныя стаўкі вар'ююцца па ступені “адчувальнасці” таго ці іншага прадукта і вызначаюцца, сыходзячы з сітуацыі з вытворчасцю аналагічных тавараў у рамках ЕС”, – адзначылі ў Інстытуце прыватызацыі і мэнэджменту. Верагодна, што пасля страты Беларуссю статусу бенефіцыяра, мытныя тарыфы ўзрастуць з нулявога ўзроўня не да 10%, а да 3,5-4,7%.

Для тавараў тэкстыльнай прамысловасці можа назірацца рост тарыфаў ад 9,6% да 12%. Аднак нават самыя песімістычныя ацэнкі гадавых стратаў знаходзяцца ў межах $52,2-66,6 млн. Аптымістычная ацэнка стратаў Беларусі пасля адмены гандлёвых прэферэнцый складае 23-36 мільёнаў долараў замест прагназаваных 400-500 мільёнаў.

WILD EUROPE

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі