Стаў вядомы сюжэт фільма на тэму Чарнобыля, у які ўкладае грошы Мінкульт

Стаў вядомы сюжэт фільма на тэму Чарнобыля, у які ўкладае грошы Мінкульт

Стаў вядомы сюжэт мастацкага фільма на тэму Чарнобыля, у які ўкладае грошы Мінкульт Беларусі. БЕЛТА паведаміла, што ў Мінску пачаліся здымкі беларускага фільма пад назвай "Адлюстраванне" (месцам здымкаў абралі станкабудаўнічы завод імя Кірава). Яго падзеі адбываюцца ў канцы 1980-х гадоў у зоне адчуджэння, з якой пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС былі адселеныя людзі. У фільме — гісторыя шасці маладых людзей, якія падарожнічалі па рацэ і трапілі ў зону адчуджэння, сталі сведкамі і прычынай гібелі чалавека, які там зарабляў грошы. Стужку называюць "вострасюжэтным трылерам". Яна будзе першай паўнаметражнай працай рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава і кампаніі "МедыяКуб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі